Мемарыяльны музей-сядзіба імя Тадэвуша Касцюшкі

Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў 23 верасня 2004 году. Тэматычна музей падзяляецца на дзве часткі - мемарыяльную і гістарычную. У мемарыяльнай частцы наведвальнікі могуць азнаёміцца з побытам сярэдняй шляхты, выхадцам з якой быў Тадэвуш. У гістарычнай паведамляецца пра жыццё і дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі.